Загадам Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі ад 31.07.2019 зацверджана рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук выкладчыку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Вучоная ступень кандыдата эканамічных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Святлане Пратасеня.