Спаборніцтвы прайшлі ў Вільнюсе 16-17 жніўня.
ГрДУ імя Янкі Купалы на Кубку свету па барацьбе на паясах прадставілі тры студэнты-спартсмены. Так, студэнт факультэта фізічнай культуры Расціслаў Болтах стаў другім у вагавай катэгорыі 87 кг. Яшчэ адзін прадстаўнік факультэта фізічнай культуры Арцём Шумскі таксама заваяваў серабро ў катэгорыі 97 кг. Прадстаўнік юрыдычнага факультэта Нарэк Адамян выступіў у вагавай катэгорыі 77 кг і заваяваў бронзу.