Курсантам паказалі, як правільна эвакуіраваць людзей з падпаленых аб'ектаў і нейтралізаваць ачагі ўзгарання пры пажары.
На тэрыторыі вайсковай часткі факультэта былі арганізаваны чатыры пункты - на кожным прапаноўвалася азнаёміцца з правіламі бяспечных паводзінаў у розных сітуацыях. Так, рабятам распавялі, як трэба сябе паводзіць пры правядзенні гаспадарчых работ і спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Курсанты даведаліся і што рабіць у выпадку пажару і як аказваць першую медыцынскую дапамогу, а таксама як выконваць правілы бяспекі пры абслугоўванні і правядзенні заняткаў на ваеннай тэхніцы.
Дарэчы, набытыя карысныя навыкі могуць спатрэбіцца рабятам не толькі пры нясенні ваеннай службы, але і ў звычайным жыцці.