IV Чэмпіянат Беларусі па пляжным футболе прайшоў на базе спартыўнага комплексу САК «Алімпійскі» ў Мінску.
Горад Гродна і Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўляла каманда "Рэгіён-ГрДУ". Трэнерам каманды выступіла дацэнт кафедры спартыўных гульняў ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Паўлюць.
Усяго ў турніры спаборнічалі чатыры каманды з розных гарадоў Беларусі: «Рэгіён-ГрДУ» (Гродна), «Славянка» (Мінск), «Бабруйчанка» (Бабруйск), «ШчучынЛесКом» (Шчучын).
Пераможцы спаборніцтваў вызначаны па выніках аднакругавога турніру, дзе кожная каманда згуляла па тры матчы. Каманда «Рэгіён ГрДУ» перамагла каманду з Мінска з лікам 5: 3 і атрымала перамогу ў матчы са Шчучынам з лікам 8: 3. Апошні матч каманда Купалаўскага ўніверсітэта згуляла пры роўнай рахунку, і толькі ў авертайме яна саступіла камандзе з Бабруйска.
У выніку паспяхова згуляных матчаў каманда ГрДУ імя Янкі Купалы «Рэгіён-ГрДУ» заняла другое месца.