Чэмпіянат праходзіць у Нур-Султане з 14 па 22 верасня. На спаборніцтвах разгульваюць ліцэнзіі на Алімпійскія гульні 2020 года Токіо.
Усяго за пуцёўкі на Алімпійскія гульні на сусветным першынстве ў лядовым палацы «Барыс Арэна» ў сталіцы Казахстана пазмагаюцца 1002 наймацнейшых змагара з 100 краін свету.
У складзе зборнай Беларусі бяруць удзел 6 спартсменаў-купалаўцаў. Гэта студэнты факультэта фізічнай культуры Саслан Даураў, Аляксандр Грабовік і Павел Лях, якія спаборнічаюць у грэка-рымскай барацьбе. У вольнай барацьбе выступаюць студэнт факультэта фізічнай культуры Віталь Пясняк, студэнты юрыдычнага факультэта Андрэй Карпач і Нюргун Скрабін.