Прапанаваць сваю ідэю да 31 снежня можа кожны жадаючы выкладчык і студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы.
Конкурс прысвечаны 80-годдзю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і стартаваў у рамках правядзення Фестывалю адукацыйных інавацый «Лічбавыя інавацыі ў адукацыі».
Удзельнікам конкурсу неабходна прапанаваць уласны слоган Купалаўскага ўніверсітэта - яркі, лаканічны, запамінальны, унікальны, патлумачыць, якім сэнсам ён напоўнены, што адлюстроўвае, падкрэслівае, вызначае і адправіць працу на Форум электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый».
Нацэлены конкурс на асэнсаванне месца, ролі і значэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў жыцці краіны, рэгіёну, горада, асобы, выяўленне, а таксама развіццё творчых здольнасцяў удзельнікаў конкурсу, змяненне іх асобасных якасцяў у ходзе прадуктыўнай дзейнасці.
Як распавялі арганізатары конкурсу, з дапамогай слогана мы прапануем прадставіць злучныя ніткі мінулага, сучаснасці і будучыні альма-матэр, адлюстраваць гісторыю купалаўскага ўніверсітэта, дасягненні выкладчыкаў і выпускнікоў, чакання студэнтаў, пазначыць навуковую, вучэбную і творчую працу яго вялікага калектыву, падкрэсліць міжнародны статус універсітэта .
Пераможцаў конкурсу вызначыць журы з ліку членаў рэдакцыйнай калегіі Журнала, а таксама карыстальнікі Форуму па колькасці націскаў на кнопку «Дзякуй». Журы ацэніць светапоглядную глыбіню слогана і арыгінальнасць думак.
Пераможцы будуць названы 15 студзеня 2020 года некалькіх намінацыях: «Лепшы выкладчык», «Лепшы студэнт», «Лепшы на думку фарумчан (па колькасці лайкаў)» і ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі, а лепшыя работы будуць апублікаваныя ў газеце «Гродзенскі ўніверсітэт».
Арганізатары конкурсу - лабараторыя адукацыйных інавацый Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і рэдакцыя электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый».
Кантактная інфармацыя:
Тэл. 8-0152-770506 - Каляга Алег Уладзіміравіч, е-mail: i-elab@grsu.by.