Мерапрыемства ў трэці раз пройдзе 29 лістапада ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта.
Яго ўдзельнікамі стануць навучэнцы i выпускнікі ўстаноў адукацыі і арганізацый Рэспублікі Беларусь і краін замежжа.
У праграме творчай гасцёўні «Беларусь - скрыжаванне нацыянальных культур» запланаваны інтэрактыўны круглы стол «Каляндар нацыянальных святаў», удзельнікі якога ў фармаце дыскусіі абмяркуюць традыцыі нацыянальных святаў, іх гісторыю, нацыянальныя стравы, вопратку і традыцыйныя гульні.
Тэму «Гэты дзіўны свет - Беларусь!» удзельнікі раскрыюць падчас інтэлектуальнай гульні «Брэйн-рынг». Зборныя каманды ўніверсітэтаў адкажуць на пытанні па геаграфіі, культуры, традыцыям, вядомым персаналіям Беларусі і іншых народнасцяў.
Завершыць дзень канцэрт «Шматгалоссе нацыянальных культур», у праграму якога ўвойдуць творчыя нумары замежных і беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў беларускіх універсітэтах.
Акрамя таго, у дыстанцыйнай форме пройдуць конкурс эсэ «Любоў да Радзімы - у кожным з нас» і конкурс «Эмблема творчай гасцёўні».
Для ўдзелу ў мерапрыемствах творчай гасцёўні «Беларусь - скрыжаванне нацыянальных культур» неабходна зарэгістравацца да 7 лiстапада 2019 года па спасылцы.
Удзельнікам круглага стала разам з заяўкай неабходна прымацаваць матэрыялы выступлення (тэзісы) і прэзентацыю, удзельнікам канцэрта - відэа творчых нумароў.
Удзельнікам дыстанцыйных конкурсаў неабходна загрузіць конкурсныя працы ў рэгістрацыйнай форме па паказанай вышэй спасылцы. Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права папярэдняга адбору матэрыялаў. З 11 па 20 лістапада 2019 года будзе адкрыта галасаванне ў сацыяльнай сетцы Вконтакте.
Вызначэнне пераможцы будзе адбывацца на падставе вынікаў галасавання.
Як распавялі арганізатары, мэтай мерапрыемства з'яўляецца развіццё міжкультурнага ўзаемадзеяння навучэнцаў, выхаванне талерантнай асобы ў полікультурным асяроддзі ўніверсітэта, павышэнне цікавасці замежнікаў да Рэспублікі Беларусь, яе гісторыі і культуры.
Кантактная інфармацыя для сувязі з арганізацыйным камітэтам:
Цэнтр інтэрнацыяналізацыі адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 216.
Бурлакіна Алена Сяргееўна, спецыяліст аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці; тэл: 8(0152)681244; e-mail: orisam@grsu.by
Султанаў Раўшан, старшыня Савета зямляцтваў замежных студэнтаў, тэл.: +375 25 9300919.