Арганізатары чакаюць тых, хто мае намер паспрабаваць сябе ў праектнай працы, думае аб уласным бізнэсе, хоча ўдзельнічаць у конкурсах праектаў і стартапаў, а таксама ўсіх жадаючых.
У рамках ужо чацвёртага па ліку мітапа плануецца выступленне ўладальніка папулярнай гродзенскай установы Сяргея Хрышчановіча ў рубрыцы «Бізнес ад бізнэсмэна». Таксама ўдзельнікаў чакае трэнінг «Распрацоўка бізнэс-мадэлі праектнай ідэі» ад кіраўніка Студыі праектаў і стартапаў ГрДУ імя Янкі Купалы Алены Разавай, дзе будзе працягнутая праца над заяўленымі раней праектнымі ідэямі.
Так, удзельнікам трэба будзе зразумець, чым кожная ідэя выгадна адрозніваецца ад аналагічных рашэнняў, адказаць на пытанне, хто можа стаць кліентам і заказчыкам, разабрацца ў праектаванні бізнес-працэсаў, вызначыцца з рэсурсамі, неабходнымі для рэалізацыі ідэі. Таксама будучыя распрацоўшчыкі паспрабуюць высветліць, якія інвестыцыі патрэбныя для рэалізацыі таго ці іншага праекта і як атрымаць ад яго камерцыйную або некамерцыйную выгаду.
Мітап пройдзе ў суботу, 26 кастрычніка, па адрасе: Ажэшкі, 22, аўдыторыя 218а. Пачатак у 13.30.