Спаборніцтвы прайшлі з 17 па 27 кастрычніка ў Бухарэсце (Румынія).
Студэнт факультэта фізічнай культуры 3 курса Канстанцін Куроўскі стаў трэцім у вагавай катэгорыі 109 кг. У суме дваябор'я (рывок і штуршок) беларус узяў вагу ў 371 кг (176 + 195) і ўсталяваў новы рэкорд Беларусі сярод юніёраў у рыўку і штуршку.
Варта адзначыць, што ў Бухарэсце ў юніёрскім (U-20) і маладзёжным (U-23) чэмпіянатах Еўропы ўдзельнічаюць каля 500 спартсменаў з 40 краін. Абодва турніры ліцэнзійныя і даюць атлетам права зарабіць ачкі ў алімпійскі рэйтынг Токіо-2020. Юніёрскі чэмпіянат носіць залаты статус, моладзевы - срэбны.