Удзельнікамі школы сталі навучэнцы гімназіі №10 горада Гродна.
Праграма Восеньскай школы медыяпісьменнасці разлічана на тры дні і складаецца з трох блокаў. Кожны дзень пад кіраўніцтвам вопытных выкладчыкаў кафедры журналістыкі, студэнтаў і прафесійных журналістаў, рабяты вучацца і пазнаюць новае на лекцыйных і практычных занятках - знаёмяцца з сістэмай і асаблівасцямі функцыянавання друкаваных і аўдыёвізуальных СМІ горада і краіны, вывучаюць тэхналогіі вытворчасці ў розных тыпах медыя. Таксама ўдзельнікі могуць пагутарыць з дасведчанымі журналістамі-практыкамі ў фармаце «Адкрыты дыялог», трэба будзе ім паспрабаваць сябе і ў напісанні медыятэксту у розных жанрах. Дарэчы, матэрыялы, падрыхтаваныя рабятамі, размесцяць на сайце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, на сайце ГрДУ імя Янкі Купалы і ў сацыяльных сетках.
Заняткі ў «МедыяГідзе» стартавалі на базе ВНВА «Студэнцкі медыяцэнтр» кафедры журналістыкі 4 лістапада і працягнуцца да 6 лістапада. Удзельнікі ўжо пачалі знаёмства з займальным медыясветам - пра студэнцкія медыяпраекты і асновы іх стварэння ім расказала загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук. Рабяты паспрабавалі сябе ў якасці рэжысёраў, паспрабаваўшы зрабіць раскадроўку скетча, а таксама ў ролі журналістаў, ствараючы навіны для карпаратыўнага сайта.
Таксама адбыўся адкрыты дыялог удзельнікаў з намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Гродзенская праўда" Алесяй Робак. Школьнікі задалі пытанні пра спецыфіку масавых камунікацый, асаблівасці журналісцкай прафесіі і ўзаемаадносіны паміж рэдакцыямі СМІ, а таксама пра развіццё сацыяльных сетак.