Спаборніцтвы прайшлі з 4 па 10 лістапада ў Мінску ў Палацы спорту.
Змагаліся за медалі як дарослыя спартсмены, так і юніёры (U-17). Усяго на чэмпіянаце выступілі атлеты з 26 краін, а Беларусь прадставілі 23 баксёры.
Студэнт 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Данііл Шульгач заваяваў першае месца ў вагавай катэгорыі 81 кг сярод юніёраў.