Навуковы форум праходзіў 21-22 лістапада на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Ён аб'яднаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі, стаўшы месцам для абмену вопытам у галіне перакладчыцкай дзейнасці.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадстаўлялі студэнты філалагічнага факультэта 2 і 3 курсаў спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія": Марыя Іванова, Крысціна Панамарова, Дар'я Якімовіч, Карына Леваненя, Паліна Садзюк, Кацярына Карацінская, Кацярына Самойлавіч, Анастасія Колас, Ангеліна Жук, Юлія Лнкевіч, Кацярына Іванова, Вольга Яскевіч, Кацярына Беняш, Ганна Руднева, Караліна Багатырэвіч, Дыяна Дудзіцкая, Анастасія Янушка, Марта Елісеева і Паліна Бурая.
У першы дзень навуковага форуму ўдзельнікі далучыліся да працы круглага стала, паўдзельнічалі ў майстар-класах і навучальных семінарах ад спецыялістаў перакладчыцкай сферы. У рамках другога дня канферэнцыі маладыя даследчыкі-купалаўцы выступалі з дакладамі, падрыхтаваныя пад кіраўніцтвам прафесарска-выкладчыцкага складу філалагічнага факультэта.