Акцыю міласэрнасці для навучэнцаў школы правялі валанцёры факультэта эканомікі і кіравання сумесна з ГА «Беларускі саюз жанчын».
Гэты візіт стаў працягам пераднавагодніх дабрачынных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на факультэце, і быў прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў.
Як распавялі на факультэце, наведванне вучняў школы напярэдадні навагодніх святаў з майстар-класам па стварэнні рукатворных навагодніх віншавальных паштовак ужо стала добрай традыцыяй. У гэтым годзе прыемным і карысным падарункам для дзяцей стала садавіна.
Прыемным сюрпрызам для дзяцей сталі і персанальныя падарункі, якія яны змаглі сабе зрэзаць з імправізаванай навагодняй гірлянды. Сустрэча скончылася сяброўскімі абдымкамі і сумесным фота на памяць, а дэвіз «Жоўта-бела-чырвоны - ФЭУ - самы класны!» зараз ведаюць многія вучні школы.