Цырымонія ўручэння імянных пасведчанняў стыпендыятам адбылася 18 снежня ў зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
У гэтым годзе было зацверджана 264 перспектыўных спартсмена і трэнера-выкладчыка. У іх ліку - студэнты факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Мікіта Рудзевіч і Валянціна Чымбар.
Традыцыйна сярод стыпендыятаў вялікая колькасць прызёраў чэмпіянатаў і кубкаў свету і Еўропы ў розных узроставых групах.
Сярэдні памер гадавой стыпендыі складзе 6 623 беларускіх рубля. Яна будзе выплачвацца спартсменам і трэнерам-выкладчыкам штомесяц, пачынаючы са студзеня 2020 года.