Стыпендыі ўдастоены дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны.
Стыпендыя прызначана Аляксандру Горнаму за комплекснае вывучэнне беларускага паланофільства як асобнай плыні беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, распрацоўку і ўкараненне класіфікацыі грамадска-палітычнай думкі беларускай дыяспары ў міжваенны перыяд, укараненне метаду прасапаграфіі ў вывучэнні беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, накіраванага на выяўленне рэгіянальных асаблівасцяў дзейнасці беларускіх палітычных і культурных арганізацый у міжваенны час. Атрыманыя вынікі апублікаваныя ў айчынных і замежных навуковых выданнях, іх практычная значнасць пацверджана 2 актамі ўкаранення ў навучальны працэс.
Усяго на 2020 год стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаныя 99 маладым навукоўцам. Дасягненні стыпендыятаў маюць навуковую значнасць, атрыманыя вынікі выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе і практычнай дзейнасці профільных арганізацый эканомікі або сацыяльнай сферы Беларусі.