На працягу трох месяцаў з верасня па снежань слухачы курсаў вывучалі пытанні арганізацыі праектнай дзейнасці, а таксама распрацоўвалі першапачатковыя варыянты ўласных праектаў вучэбнай накіраванасці.
Удзел у заключным мерапрыемстве прынялі прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Гачко, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Марына Калацэй, мадэратары і слухачы курсаў.
За час навучання выкладчыкі асвоілі тры навучальных модулі. У рамках першага навучальнага модуля «Праектны падыход у выкладанні вучэбных дысцыплін» слухачы курсаў даведаліся пра метады генерацыі і абгрунтавання праектных ідэй, патрабаванні да праектавання вынікаў праекта, інструменты і метады кіравання праектам, а таксама прыёмах іх эфектыўнай прэзентацыі.
На занятках другога навучальнага модуля «Праектаванне і правядзенне навучальных гульнявых заняткаў» слухачы курсаў пазнаёміліся з гульнявымі адукацыйнымі тэхналогіямі, у ходзе трэнінгу і дзелавой гульні асвоілі методыку распрацоўкі і правядзення заняткаў у гульнявой форме.
Мадэратары трэцяга навучальнага модуля «Распрацоўка навучальных праектаў студэнтаў на аснове Mind-map тэхналогіі» прадставілі аўтарскую методыку арганізацыі праектнай дзейнасці студэнтаў на аснове Mind-map тэхналогіі, а таксама электронныя рэсурсы, якія дазваляюць ствараць уласныя інтэлект-карты.
У якасці мадэратараў курсаў выступалі выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Гэта дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Алена Разава, дацэнт кафедры агульнай фізікі Наталля Валько, начальнік вучэбнага аддзела ВМУ Анатоль Багдзевіч, загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Каляга.
Усяго за час курсаў павысілі кваліфікацыю 27 чалавек, у тым ліку 1 дэкан і 2 загадчыкі кафедрамі. Слухачы курсаў прадставілі 12 факультэтаў і 23 кафедры ГрДУ імя Янкі Купалы. Навучанне праходзіла ў двух навучальных групах на рускай і англійскай мовах.
Як распавялі арганізатары, асаблівасцю курсаў стала іх аргдзейнасная накіраванасць, якая прадугледжвала паэтапнае выкананне практычных заданняў і актыўную прафесійную камунікацыю. Курсы будуць працягваць сваю працу ў лютым 2020 года.