Марафон з удзелам міжнародных экспертаў і цьютараў пройдзе ў Купалаўскім універсітэце з 9 студзеня па 20 чэрвеня 2020 года.
Марафон накіраваны на навучанне педагагічных работнікаў тэхналогіі стварэння навучальных сеткавых праектаў і праводзіцца на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў, атрыманага ў рамках адукацыйных марафонаў «Купалаўскія праекты» у 2016-2019 гадах і дыстанцыйнага курса ад кампаніі Intel «Праектная дзейнасць у інфармацыйна-адукацыйным асяроддзі 21 стагоддзя».
Да ўдзелу ў марафоне запрашаюцца ІКТ-актыўныя педагогі з Беларусі, Расіі, краін СНД і іншых краін, зацікаўленыя ў распрацоўцы і правядзенні якасных навучальных сеткавых праектаў для навучэнцаў, педагогаў і студэнтаў.
Для ўдзелу ў дыстанцыйным міжнародным адукацыйным марафоне настаўнікам сеткавых праектаў неабходна да 20 студзеня запоўніць электронную анкету, аўтарам будучых навучальных сеткавых праектаў да 27 студзеня – форму регістрацыі.
Марафон праводзіцца пры падтрымцы Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Падрабязную інфармацыю аб правядзенні марафона «Купалаўскія праекты 2020» можна знайсці ў дадатку.
Кантактная асоба - дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання купалаўскага ўніверсітэта Ніна Макарава.
Тэл.: +375(29) 780-05-29, +375-152-74-29-57
E-mail: kupala.project@gmail.com, makarova_np@grsu.by