У Купалаўскім універсітэце падвялі вынікі конкурсу на атрыманне грантаў рэктара на завяршэнне дысертацый.
Па выніках працы конкурснай камісіі гранты для падрыхтоўкі і абароны доктарскай дысертацыі вылучаныя дацэнту кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Сяргею Емяльянчык і дацэнту кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўнанняў і алгебры Валянціну Тышчанка.
Скарыстацца грантам рэктара для падрыхтоўкі і абароны кандыдацкай дысертацыі змогуць старшы выкладчык кафедры біяхіміі Таццяна Ільіч, старшы выкладчык кафедры замежных моў Наталля Леўчанка, старэйшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Нэлі Аўчыннікава і начальнік рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Аксана Валюк.
К слову, конкурс на атрыманне грантаў рэктара праводзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы з 2014 года. Усяго за гэты час гранты атрымалі 36 супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэта.