Мерапрыемства для будучых абітурыентаў пройдуць 25 студзеня.
У рамках Дня адчыненых дзвярэй запланавана сустрэча будучых абітурыентаў і іх бацькоў з кіраўніцтвам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, лекцыйныя і практычныя заняткі ад выкладчыкаў.
Так, абітурыентаў, якія цікавяцца спецыяльнасцю «Журналістыка», чакае лекцыя «Радавод лічбавага фотаапарата: гісторыя фотатэхнікі ад Banifacyj» дацэнта кафедры журналістыкі - практыкуючага фатографа Сяргея Марозава. Для абітурыентаў спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" арганізатары падрыхтавалі практычны занятак «Арганізацыя PR-мерапрыемства: школьны выпускны». Стаць удзельнікам практычнага занятку «BezVizaQuest - ствары свой турыстычны маршрут» змогуць абітурыенты спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць", а занятку «So many languages you know. So many times you are a man» - абітурыенты спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый». Даведацца пра спецыфіку спецыяльнасці "Сацыялогія" можна будзе на лекцыі «Грамадства, чалавек і здаровы сэнс». У сваю чаргу, будучым гісторыкам, якія плануюць навучацца па спецыяльнасцях "Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)" і "Гісторыя (археалогія)", прапануюць паслухаць лекцыі «Загадкі гісторыі» і «Раскопваючы мінулае: археалогія і яе таямніцы».
На працягу мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць не толькі больш даведацца пра спецыяльнасці і пазнаёміцца з выкладчыкамі, але і задаць пытанні пра паступленне і навучанне. Завершыцца Дзень адчыненых дзвярэй на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму экскурсіяй па горадзе Гродна.
Мерапрыемства адбудзецца 25 студзеня па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, аўдыторыя 110. Пачатак у 10.00.