Рабочая паездка першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова ў Гродне адбылася 22 студзеня.
Будаўніцтва новага інтэрната ГрДУ імя Янкі Купалы па вуліцы Дубко пачалося ў сакавіку 2019 года. Будаўніцтва вядзецца з апярэджаннем, і ўжо ў 2020 годзе студэнты адзначаць сваё наваселле. Ужо ўзведзена 13 паверхаў, пачаты ўнутраныя аздобныя працы. Як распавяла рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, пасля ўводу новага будынку ў эксплуатацыю паказчык забяспечанасці студэнтаў інтэрнатам дасягне больш за 85%.
Сучасны 13-павярховы інтэрнат адкрые дзверы 1030 купалаўцам. На першым паверсе размесцяцца памяшканні адміністрацыйна-гаспадарчай службы, буфет, медыцынскі блок. Усяго ў інтэрнаце будзе 168 трохпакаёвых жылых блокаў, у кожным пакоі - па два чалавекі. У кожным блоку - кухня, абсталяваная неабходнай тэхнікай і мэбляй, санвузел і душавая. На тэрыторыі інтэрната размесціцца спартыўная пляцоўка, палі для баскетбола, міні-футбола і хакея.
Увод у эксплуатацыю новага інтэрната па вуліцы Дубко дасць магчымасць задаволіць патрэбнасць у жыллі большасці іншагародніх студэнтаў, а таксама будзе садзейнічаць павелічэнню экспарту адукацыйных паслуг ГрДУ імя Янкі Купалы.
Варта адзначыць, што ў рамках візіту ў Гродна першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў пазнаёміўся з прамысловым, спартовым, адукацыйным і культурна-турыстычным патэнцыялам абласнога цэнтра, а таксама сустрэўся з калектывам і кіраўніцтвам ААТ «Малочны Свет» і Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву.