Першым відам спаборніцтваў спартакіяды сталі спаборніцтвы па дартсе сярод мужчын і жанчын - прадстаўнікоў факультэтаў і структурных падраздзяленняў Купалаўскага ўніверсітэта.
Па выніках спаборніцтваў золата сярод жанчын заваявала старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Вольга Юрага. Першым сярод мужчын стаў спецыяліст аддзялення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ваеннага факультэта Аляксандр Радчанка. Пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад прафсаюзнага камітэта работнікаў.
Варта адзначыць, што спартакіяда традыцыйна будзе праходзіць на працягу года. Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праявяць сябе ў дзесяці відах спорту. Гэта міні-футбол, валейбол, тэніс, тэніс настольны, баскетбол.
- Ольга Юраго
- Александр Радченко