Спаборніцтвы прайшлі ў Вільні з 31 студзеня па 2 лютага.
Удзельнікамі рэйтынгавых спаборніцтваў па тайландскім боксе «Кубак Балтыі» сталі зборныя каманды з 19 краін Еўропы.
У складзе зборнай каманды Беларусі выступіў студэнт першага курса інжынерна-будаўнічага факультэта Даніл Шульгач, які заваяваў першае месца ў вагавай катэгорыі 81 кг.