Спаборніцтвы прайшлі з 3 па 7 лютага і аб'ядналі супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Удзельнікі спаборнічалі ў шасці відах спорту. Купалаўцы занялі першыя месцы ў спаборніцтвах па валейболе, дартсе і настольным тэнісе. Спаборніцтвы па міні-футболе і шашках прынеслі ГрДУ імя Янкі Купалы два другіх месцы. У шахматах супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта занялі трэцюю прыступку п'едэстала.
Пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад прафсаюзных камітэтаў універсітэтаў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі прафсаюзныя камітэты і спартыўныя клубы ГрДУ імя Янкі Купалы, ГрДМУ і ГГАУ.