Пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылося 12 лютага.
Так, навуковая ступень кандыдата юрыдычных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры міжнароднага права Таццяне Ганчар. Вучоная ступень кандыдата біялагічных навук прысуджана выкладчыку кафедры батанікі Анастасіі Саковіч.
Акрамя таго, вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана выпускніцы аспірантуры ГрДУ імя Янкі Купалы, грамадзянцы Кітайскай Народнай Рэспублікі Чэнь Ян. Навуковы кіраўнік - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Іван Мартынаў. Абарона дысертацыі адбылася 01.11.2019 ў савеце па абароне дысертацый К 02.14.02 пры ГрДУ імя Янкі Купалы.