Фестываль пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы з 16 па 17 красавіка 2020 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 13 сакавіка 2020 года.
Паўдзельнічаць у маладзёжным фестывалі-конкурсе арганізатары запрашаюць навучэнскую моладзь ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года - студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, школьнікаў. Фестываль праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Ключавыя тэмы фестывальных работ удзельнікаў - «Можа, мала сябры яшчэ знаюць наш край» і «ALMA MATER ў маім лёсе». Фестываль праводзіцца ў год, абвешчаны Годам малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь, і ў год 80-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Да ўдзелу ў Фестывалі прымаюцца работы ў наступных намінацыях: «Друкаванае СМІ», «Электроннае СМІ (ТБ, радыё)», «Фотапраект», «Інтэрнэт-праект», «Камунікацыйны праект». Заяўкі на ўдзел і конкурсныя працы прымаюцца да 13 сакавіка 2020 г. Патрабаванні да афармлення работ і рэгістрацыйная форма ўдзельніка - на інтэрнэт-старонцы Фестываля.
Фестывальныя мерапрыемствы і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца 16-17 красавіка 2020 г. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.