Мерапрыемства прайшло ў Гродзенскім дзяржаўным абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі 3 сакавіка.
Трэнінг для купалаўцаў правялі прадстаўнікі ТАА «Спадчына 2019» сумесна з ЮНІСЕФ. Мэта трэнінгу заключалася ў развіцці кампетэнтнасці зносін, уменні добра слухаць і дакладна ўспрымаць інфармацыю.
У рамках трэнінгу валанцёры даведаліся аб правілах зносін і мадэлі камунікацыі, якая існуе на сённяшні дзень. Атрыманыя веды рабяты змаглі прымяніць на практыцы, выконваючы розныя практыкаванні.
Як адзначаюць самі купалаўцы, мерапрыемства стала для іх выдатным шанцам навучыцца знаходзіць падыход нават да нязгодлівых суразмоўцаў, правільна даносіць думкі іншым людзям, што важна ў валанцёрскай дзейнасці.