Фестываль адбудзецца 27 сакавіка і прысвечаны 20-годдзю факультэта псіхалогіі.
Як адзначаюць арганізатары, місія фестывалю - актывізацыя творчага патэнцыялу спецыялістаў, якія аказваюць псіхалагічную дапамогу дзецям, падлеткам і членам іх сем'яў, павышэнне псіхалагічнай культуры і паляпшэнне псіхалагічнага здароўя насельніцтва Гродзенскага рэгіёна, а таксама садзейнічанне папулярызацыі псіхалагічных ведаў сярод насельніцтва вобласці і павышэнню прэстыжу псіхалагічнай адукацыі.
У рамках фестывалю ўдзельнікі абмяркуюць рызыкоўныя паводзіны асобы, псіхалагічную прафілактыку дэструктыўных і аутадэструктыўных паводзінаў у інтэрнэце, псіхалагічную прафілактыку ўжывання псіхаактыўных рэчываў. Вучоныя будуць казаць аб псіхалагічнай прафілактыцы парушэнняў харчовых паводзінаў, аспектах рызыкоўных сэксуальныха паводзінаў, асновах прэвенцыі суіцыдальных паводзін, а таксама прафілактыцы булінга і мобінга.
Форум будзе працаваць па двух напрамках. Выступы на пленарным пасяджэнні, практыка-арыентаваныя лекцыі вядучых айчынных і замежных навукоўцаў і спецыялістаў адбудуцца ў рамках навукова-практычнай часткі «Ад прафесіяналаў для прафесіяналаў». Падчас працы напрамку «Псіхалагічная і псіхатэрапеўтычная праца» будуць арганізаваны аўтарскія майстар-класы, семінары, трэнінгі, інтэрактыўныя прэзентацыі.
Для ўдзелу ў фестывалі неабходна да 20 сакавіка падаць заяўку у аргкамітэт па адрасе: Рэспубліка Беларусь, 230005, г. Гродна, вул. Гаспадарчая, в. 32, аўд. 301 У (кафедра ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі), або па e-mail: kvippfest@gmail.com
з паметкай «Фэстываль». Для правядзення майстар-класаў, семінараў і прэзентацый заяўкі прымаюцца да 5 сакавіка.
Кантактная інфармацыя:
8 (0152) 44 69 50, кафедра ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі (спецыяліст кафедры - Воўк Наталля Аляксандраўна).