XXVIII міжнародная навукова-практычная канферэнцыя аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў адбудзецца ў Купалаўскім універсітэце 17 красавіка.
У рамках навуковага форуму ўдзельнікі абмяркуюць вывучэнне малекулярнай структуры і ўласцівасцяў кандэнсаванага стану, матэматычныя метады і камп'ютэрнае мадэляванне ў фізіцы кандэнсаванага стану, прыборы і тэхніку эксперыменту, а таксама актуальныя пытанні методыкі вывучэння фізікі кандэнсаваных станаў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 9 сакавіка 2020 года зарэгістравацца на сайце фізіка-тэхнічнага факультэта па спасылцы, прымацаваўшы да рэгістрацыйнай формы электронную копію квітанцыі аб аплаце аргузноса і электронную копію рэцэнзіі ў адвольнай форме, падпісаную навуковым кіраўніком, з рэкамендацыяй да апублікавання. Таксама неабходна даслаць на электронны адрас FKS@grsu.by матэрыялы дакладу, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі.
Кантактная інфармацыя:
тэл: +375 (152) 61 02 75
тэл/fax: +375 (152) 48 68 81
e-mail: FKS@grsu.by.
Больш падрабязную інфармацыю пра канферэнцыю можна знайсці на сайце фізіка-тэхнічнага факультэта.