Удзельнікамі вочнага тура, які прайшоў на факультэце эканомікі і кіравання, сталі навучэнцы з дзевяці каледжаў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.
Алімпіяда праводзілася ў два туры. У першым - дыстанцыйным туры алімпіяды - прынялі ўдзел 102 навучэнцы з 21 каледжа Беларусі. У вочным туры прынялі ўдзел 45 фіналістаў, якія вызначыліся па выніках дыстанцыйнага тура. Пастаяннымі ўдзельнікамі алімпіяды з'яўляюцца каманды Баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці імя Чарнышова, Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання, Гродзенскага каледжа эканомікі і кіравання, Ашмянскага і Столінскага дзяржаўных аграрна-эканамічных каледжаў.
Фіналістам прапанавалі заданні і тэсты па трох эканамічных дысцыплінах, адпаведным асноўным эканамічным напрамкам падрыхтоўкі: «Бухгалтарскі ўлік», «Эканоміка арганізацыі» і «Асновы менеджменту».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая, якая расказала будучым абітурыентам пра асаблівасці і канкурэнтныя перавагі навучання на факультэце:
- Алімпіяда праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, развіцця творчых здольнасцяў студэнтаў, папулярызацыі эканамічных ведаў, умацавання сувязяў паміж факультэтам эканомікі і кіравання і каледжамі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў эканамічнага профілю. Удзельнікі алімпіяды паказалі высокі ўзровень тэарэтычнай падрыхтоўкі і практычных навыкаў па эканамічных дысцыплінах. Па выніках правядзення двух тураў вызначыліся пераможцы і прызёры па кожнай з дысцыплін.
Так, па дысцыпліне «Бухгалтарскі ўлік» 1 месца прысуджана навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання Марыі Губін. Другое месца ў вучаніцы Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці ім У.Я. Чарнышова Ксеніі Севярын. На трэцім месцы навучэнец Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання Цімафей Панько.
Пераможцам вочнага тура па дысцыпліне «Эканоміка арганізацыі» стаў Глеб Малахоўскі з Гродзенскага каледжа эканомікі і кіравання Белкаапсаюза. Другое месца заняў навучэнец Гродзенскага каледжа эканомікі і кіравання Белкаапсаюза Аляксей Макей, трэцяе - прадстаўнік Гродзенскага каледжа бізнесу і права Дзмітрый Сідар.
Па дысцыпліне "Асновы менеджменту" прызавыя месцы дасталіся навучэнцам каледжаў Брэсцкай вобласці. Першае месца ў Ганны Алатырцавай са Столінскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, другое і трэцяе месца ў вучняў Баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці імя У.Я. Чарнышова Кацярыны Салавей і Дар'і Хомчык.
Як адзначаюць арганізатары, удзельнікі алімпіяды паказалі высокі ўзровень тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў па вышэйназваных навучальных дысцыплінах, а таксама прадэманстравалі свой кругагляд і эрудыцыю, адказваючы на пытанні эканамічнай віктарыны, падрыхтаванай студэнтамі ФЭУ.
Кіраўніцтва факультэта эканомікі і кіравання дзякуе ўсім удзельнікам за праяўленую цікавасць да нашай алімпіяды і выказвае ўдзячнасць адміністрацыі і выкладчыкам усіх каледжаў за магчымасць накіраваць каманды для ўдзелу ў вочным туры алімпіяды.