Традыцыйна спаборніцтвы адбыліся ў праграме круглагадовай спартакіяды. Усяго ўдзельнікамі спаборніцтваў сталі 11 жаночых і 11 мужчынскіх каманд факультэтаў.
Першае месца ў камандным заліку сярод дзяўчат занялі прадстаўніцы юрыдычнага факультэта, кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Кудзель. На другім месцы факультэт эканомікі і кіравання, кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віктар Вайцішкін. Трэцяе месца ў студэнтак факультэта біялогіі і экалогіі пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксея Абялеўскага.
Сярод юнакоў золата заваявала каманда ваеннага факультэта пад кіраўніцтвам выкладчыка-начальніка фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Івана Крупеніча. Серабро ў студэнтаў інжынерна-будаўнічага факультэта, кіраўнік - дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталь Маклакоў. Бронза ў факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, кіраўнік - выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталь Радзецкі.
Падрабязныя вынікі спаборніцтваў па плаванні сярод юнакоў і сярод дзяўчат можна знайсці ў дадатках. Галоўным суддзёй выступіў выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталь Радзецкі.