У Купалаўскім універсітэце стартавала праграма павышэння прафесійнага майстэрства выкладчыкаў «Універсітэт адукацыйных інавацый: дыстанцыйныя тэхналогіі навучання».
У праграму вочна-дыстанцыйных курсаў уключаны заняткі, у час якіх выкладчыкам і спецыялістам факультэтаў будуць прадэманстраваны паспяховыя і перспектыўныя методыкі дыстанцыйнага навучання, а таксама праекты стварэння і выкарыстання дыстанцыйных курсаў.
Як распавяла начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Калацэй, дыстанцыйныя адукацыйныя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў адукацыйную практыку падрыхтоўкі студэнтаў на большасці спецыяльнасцяў універсітэта. Элементы дыстанцыйнай мадэлі навучання найбольш паспяхова апрабаваны выкладчыкамі ўніверсітэта ў мяшаным і эўрыстычныя навучанні. Вельмі часта заняткі пачынаюцца ў аўдыторыі і працягваюцца ў сеткавай форме або, наадварот, узаемадзеянне выкладчыкаў і студэнтаў пачынаецца ў віртуальнай прасторы і плаўна перацякае ў жывыя зносіны на лекцыйных і практычных занятках. Класічныя формы навучальнага працэсу гнутка трансфармуюцца, відазмяняюцца, становяцца больш практыка-арыентаванымі і запатрабаванымі з боку студэнтаў.
На занятках курсаў слухачы знаёмяцца і апрабуюць варыянты арганізацыі і правядзення онлайн-лекцый, спосабы стварэння інтэрактыўных навучальных элементаў у сістэме Moodle, знаёмяцца з аўтарскай методыкай арганізацыі дыстанцыйнай вучэбнай дзейнасці студэнтаў з выкарыстаннем сэрвісаў Google, атрымліваюць практычны вопыт стварэння інтэрактыўных відэазаданняў, вучацца прымяняць кейс-метад у працы са студэнтамі ў дыстанцыйнай форме, асвойваюць тэхналогію правядзення эўрыстычных інтэрнэт-заняткаў, распрацоўваюць камплекты камп'ютарных тэстаў.
Падчас курсаў слухачы выступяць як у ролі выкладчыкаў, так і студэнтаў. Выкладчыкі будуць працаваць на двзюх розных платформах - выкладчыка і студэнта. Новы метадычны прыём дапаможа слухачам не толькі асвоіць уласную лічбавую прастору, але і ацаніць магчымасці лічбавай прасторы студэнтаў".
Праграма курсаў разлічана на восем заняткаў, якія пройдуць у сакавіку-красавіку 2020 года ў аргдзейнаснай форме. Вынікам работы слухачоў стануць электронныя інтэрактыўныя вучэбна-метадычныя комплексы для студэнтаў.
Сярод мадэратараў курсаў - начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Марына Калацэй, начальнік вучэбнага аддзела ВМУ Анатоль Багдзевіч, загадчык кафедры замежных моў Святлана Ганчар, загадчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Лі Чон Ку, загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый ВМУ Алег Каляга, дырэктар ДУА «Ліцэй № 1 г. Гродна» Ігар Маслаў.