Купалаўскі ўніверсітэт пашырае пералік спецыяльнасцяў і адкрывае актуальныя напрамкі падрыхтоўкі спецыялістаў будучыні.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, цесна ўзаемадзейнічаем з прадпрыемствамі і арганізацыямі - заказчыкамі кадраў і гнутка рэагуючы на патрэбы часу, штогод прапануе абітурыентам новыя спецыяльнасці. Прыёмная кампанія - 2020 будзе асаблівай: Купалаўскі ўніверсітэт адкрывае адразу чатыры новыя спецыяльнасці.В ў ГрДУ імя Янкі Купалы будуць рыхтаваць спецыялістаў па робататэхніцы, штучнаму інтэлекту, дызайне віртуальнага асяроддзя, а таксама трэнераў па барацьбе, гульнявых відах спорту і лёгкай атлетыцы.
Упершыню ў гэтым годзе факультэт матэматыкі і інфарматыкі абвясціў аб наборы на спецыяльнасць «Штучны інтэлект». Для паступлення неабходна здаць ЦТ па беларускай або рускай мове, матэматыцы і фізіцы. Пасля чатырох гадоў навучання выпускнік атрымае кваліфікацыю «Інжынер-сістэматэхнік».
Для паступлення на спецыяльнасць «Прамысловыя робаты і робататэхнічныя комплексы» на фізіка-тэхнічны факультэт абітурыенту неабходна прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай або рускай мове, матэматыцы і фізіцы. Атрымаць кваліфікацыю «Інжынер-электрамеханік» студэнт зможа за чатыры гады.
Набор на спецыяльнасць «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (трэнерская праца з указаннем віду спорту)» аб'яўлена на факультэце фізічнай культуры. Паступіць на яе будзе можна, падаўшы сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання па беларускай або рускай мове і біялогіі. Таксама абітурыентам трэба здаць унутранае выпрабаванне па дысцыпліне «Фізічная культура і спорт». Пасля завяршэння чатырохгадовага навучання выпускнік атрымае кваліфікацыю "Трэнер (па віду спорту). Выкладчык фізічнай культуры і спорту".
Каб стаць студэнтам спецыяльнасці «Дызайн (віртуальнага асяроддзя)» факультэта мастацтваў і дызайну абітурыенту неабходна падаць сертыфікат ЦТ па двух прадметах - рускай ці беларускай мове і па гісторыі Беларусі, а таксама паспяхова прайсці творчае выпрабаванне. Пасля пяці гадоў навучання выпускніку будзе прысвоена кваліфікацыя "Дызайнер".
Сярод навінак прыёмнай кампаніі 2020 у Купалаўскім універсітэце - набор на завочную дыстанцыйную скарочаную форму атрымання вышэйшай адукацыі. Навучанне будзе праходзіць раўнамерна на працягу ўсяго семестра ў дыстанцыйнай форме, а ва ўніверсітэт студэнту неабходна будзе прыехаць толькі для таго, што здаць залікі і экзамены. Атрымаць адукацыю онлайн можна будзе па спецыяльнасці «Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)» на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання, «Турізм і гасціннасць» на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму, «Дашкольная адукацыя» і «Пачатковая адукацыя» на педагагічным факультэце. На завочную скарочаную форму набор будзе ажыццяўляцца па спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый» на фізіка-тэхнічным факультэце.
У 2020 годзе адноўлены набор на дзве спецыяльнасці факультэта эканомікі і кіравання. Атрымаць кваліфікацыю «Эканаміст» выпускнік зможа, скончыўшы навучанне па спецыяльнасцях «Сусветная эканоміка» ў дзённай форме і «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (у камерцыйных і некамерцыйных арганізацыях)» у завочнай скарочанай.
Нагадаем, што для ўсіх першакурснікаў ГрДУ імя Янкі Купалы дзейнічае праграма "Універсітэт - твой дом", у рамках якой ўсім іншагароднім студэнтам 1 курса дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі прадстаўляецца месца ў інтэрнаце. З умовамі паступлення ў Купалаўскі ўніверсітэт і пералікам усіх спецыяльнасцяў, на якія ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляе набор абітурыентаў у 2020 годзе, можна азнаёміцца на сайце abit.by.