Вебінар адбудзецца 14 красавіка ў 14.00. Стаць яго ўдзельнікамі могуць усе жадаючыя выкладчыкі.
Начальнік вучэбнага аддзела вучэбна-метадычнага ўпраўлення Анатоль Багдзевіч, дацэнт кафедры англійскай філалогіі, раскажа аб тэхналогіі правядзення лекцыйных і семінарскіх заняткаў на платформе WebEx, а таксама з выкарыстаннем сэрвісаў Google.
Пры падключэнні да платформы вебінара з кампутара (наўтбука, планшэта) неабходна прайсці па спасылцы ў паведамленні для падлучэння, на старонцы рэгістрацыі ўвесці сваё імя і прозвішча і клікнуць кнопку «Join Now», усталяваць пашырэнне для браўзэра (падрабязная інфармацыя ў файле «Як арганізаваць і правесці вебінар.pdf ») і дачакацца падлучэння да платформы вебінара.
Пры падключэнні да платформы вебінара з мабільнага тэлефона неабходна ўсталяваць дадатак Webex Meetings, запусціць яго і ўвесці нумар сесіі (паказваецца ў паведамленні для падлучэння, напрыклад: "Session number: 715 866 401"), увесці пароль сесіі (паказваецца ў паведамленні для падлучэння, напрыклад : "Session password: 14042020") і дачакацца падлучэння да платформы вебінара.
Больш падрабязна пра тое, як арганізаваць і правесці вебінар, можна даведацца тут.