У рамках праекта плануецца набор студэнтаў на сумесныя адукацыйныя праграмы на англійскай мове па фізіцы, псіхалогіі і матэматыцы.
Праект «Аб'яднаны ўніверсітэт» прадугледжвае навучанне замежных грамадзян у Купалаўскім універсітэце і ва Універсітэце Вісконсін у Парксайд па схеме «2 + 2». Адвучыўшыся ў ГрДУ імя Янкі Купалы два гады, студэнты змогуць завяршыць сваё навучанне ва Універсітэце Вісконсін у Парксайд, альбо працягнуць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Рэалізоўвацца праект будзе ў рамках мемарандума аб узаемаразуменні паміж двума ўніверсітэтамі, які быў падпісаны ў ліпені 2019 года.
Партнёрам праекта выступае AIC Campus Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка.