Купалаўцы ўсклалі кветкі да памятнага знака Вялікай Айчыннай вайны і навялі парадак на прылеглай тэрыторыі.
У рамках акцыі студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта ўшанавалі памяць савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе Гродна. Воінскае пахаванне, дарэчы, адзін з аб'ектаў, над якім шэфствуе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Памятны знак быў адкрыты 2 ліпеня 2009 году на гарадскіх могілках «Аульс», дзе былі перапахаваныя рэшткі 1333 савецкіх ваеннапалонных, якія загінулі на тэрыторыі гродзенскага мікрараёна Фолюш ў 1941-1942 гадах.