Праект рэалізуецца ў рамках падрыхтоўкі да Рэспубліканскага конкурсу «WorldSkills Belarus 2020».
Для ўдзелу ў праекце неабходна падзяліцца відэа, фота ці любой творчай ідэяй аб яркіх момантах сваёй прафесіі, падрыхтоўкі да Рэспубліканскага конкурсу «WorldSkills Belarus 2020», паразважаць аб прафесіях будучага або прапанаваць цікавую актыўнасць, якая будзе рэалізавана падчас правядзення Рэспубліканскага конкурсу «WorldSkills Belarus 2020» на сваёй старонцы «Вконтакте». У публікацыі неабходна паставіць хэштэг #WorldSkills_Belarus, #worldskillsbelarus, #wsb_profienergy. З поўным спісам намінацый праекта можна азнаёміцца тут.
Лепшыя працы стануць асновай для працы "фан-зоны" і спецыяльных творчых пляцовак, будуць прадстаўлены на цырымоніі адкрыцця / закрыцця Рэспубліканскага конкурсу 2020 і нават могуць стаць новым брэндам WorldSkills Belarus. Актыўныя ўдзельнікі праекта атрымаюць прызы.
Праект «ProfiEnergy» працягнецца з 18 мая да 17 жніўня 2020 г. Для ўдзелу неабходна зарэгістраваццапа спасылцы, увайсці ў групу «ProfiEnergy_WorldSkills_Belarus» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Усе пытанні можна дасылаць на электронную пошту wsprofienergy@gmail.com.
Журы будзе знаёміцца з публікацыямі на старонцы «ВКонтакте», а самыя цікавыя з'явяцца на афіцыйным сайце worldskills.by. Пасля 10 жніўня будуць адабраны лепшыя працы для прадстаўлення на Рэспубліканскім конкурсе «WorldSkills Belarus 2020».