ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яднае перадавых навукоўцаў, метадыстаў, міжнародных цьютараў - спецыялістаў у галіне праектавання сеткавых проектаў. Удзельнікі III неаканферэнцыі 30 чэрвеня ў онлайн-фармаце абмяркуюць праектную дзейнасць як сродак рэалізацыі дзяржаўных адукацыйных стандартаў.
Канферэнцыя пройдзе на платформе Webex. Секцыі баркэмпа будуць арганізаваны паралельна ў некалькіх віртуальных пакоях, кожны ўдзельнік зможа перайсці з адной секцыі ў іншую згодна з праграмай баркэмпа. Спецыялістаў чакаюць лекцыі, круглы стол, трэнінгі, майстар-класы, мазгавы штурм, дыскусія і іншае. Акрамя таго, прыняць удзел у канферэнцыі можна завочна, падаўшы матэрыялы для публікацыі ў лічбавым зборніку.
Мэта правядзення баркэмпа - папулярызацыя дзейнасці ў адукацыйным працэсе як актуальнай адукацыйнай тэхналогіі, абмен вопытам арганізацыі і ажыццяўлення праектнай дзейнасці, стварэнне спрыяльнага асяроддзя для распрацоўкі сумесных праектаў. Таксама мерапрыемства нацэлена на абмеркаванне новай канцэпцыі дыстанцыйнага праектавання сеткавых праектаў, развіццё творчых, прамоўніцкіх і іншых здольнасцяў удзельнікаў, павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.
Арганізатары - факультэт матэматыкі і інфарматыкі - адзначаюць, што неаканферэнцыя «Баркэмп ByProject 2020» стане актуальнай формай удзелу педагогаў, кіраўнікоў, устаноў адукацыі, прадстаўнікоў упраўленняў адукацыі ў абмеркаванні праблем праектнай дзейнасці, неад'емнай часткай плённай вучэбнай і навуковай дзейнасці для работнікаў адукацыі.
Падрабязную інфармацыю пра марафон «Купалаўскія праекты» можна знайсці на сайце.
Кантакты:
Макарова Ніна Пятроўна,
Makarova_np@grsu.by
+375297800529 (МТС)
+375299474604 (Велком)