З 27 чэрвеня па 3 ліпеня купалаўцы спаборнічаюць за права звацца лепшым гульцом у тэніс.
Турнір праводзіцца ў адзіночным разрадзе па дзеючых правілах Міжнароднай тэніснай федэрацыі паасобна паміж мужчынамі і жанчынамі. Жанчыны спаборнічаюць у адной групе, мужчыны ў трох узроставых групах: да 40 гадоў, 40+ і 50+. Спаборніцтвы праходзяць па алімпійскай сістэме з дадатковым турнірам для тых, хто прайграў у першым крузе. Пераможцы турніру ў кожнай групе, якіх назавуць 3 ліпеня, будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад прафсаюзнага камітэта работнікаў, медалямі і дыпломамі.
Арганізатары адзначаюць, што спартыўнае мерапрыемства накіравана на папулярызацыю тэніса сярод работнікаў універсітэта, фарміраванне здаровага ладу жыцця і прыцягненне работнікаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам.