Пасяджэнне прыёмнай камісіі па залічэнні абітурыентаў прайшло 6 жніўня.
Адной з самых запатрабаваных спецыяльнасцяў 2020 года ў гуманітарным каледжы стала «Дашкольная адукацыя», прахадны бал у параўнанні з мінулым годам вырас ад 6,5 да 7,2. больш за 70 заяў для навучання на дадзенай спецыяльнасці было пададзена ў першыя тры дні працы прыёмнай камісіі.
Самы высокі прахадны бал - 8,1 - на спецыяльнасць «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання».
Конкурс на спецыяльнасць «Дызайн (графічны)» склаў 2,5 чалавека на месца, прахадны бал 26,9 (з улікам уступных выпрабаванняў). Варта адзначыць, што навучэнцы Гуманітарнага каледжа прадстаўляюць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Worldskills Belarus 2020» па кампетэнцыі «Дызайн (графічны)», а ў жніўні 2019 года прадстаўлялі Рэспубліку Беларусь у Міжнародным конкурсе «Worldskills» у Казані.
У 2020 годзе быў павялічаны план набору на спецыяльнасць «Фізічная культура». Сярод абітурыентаў вялікая колькасць майстроў спорту, што значна паўплывала на рост канкурэнцыі пры ўступных іспытах.
На эксперыментальную вучэбную праграму з новымі адукацыйнымі модулямі па спецыяльнасці «Музычная адукацыя» план набору быў рэалізаваны датэрмінова. Навучэнцы будуць асвойваць апрацоўку і дызайн гуку, напісанне фанаграм, працу ў музычных камп'ютарных праграмах.
Нагадаем, што 14 жніўня ідзе набор абітурыентаў на дзённую форму навучання з агульнай базавай адукацыяй на платнай аснове па спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць". Да 18 жніўня працягваецца набор на завочную форму навучання па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» на аснове агульнай сярэдняй адукацыі. Дакументы можна падаць у прыёмную камісію Гуманітарнага каледжа па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 4.