Ганна Траўкова выступала ў складзе жаночай зборнай каманды Гродзенскай вобласці і стала абсалютным пераможцам у мнагабор'і.
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па спартыўнай гімнастыцы праходзіў з 15 па 17 верасня ў магілёўскім Палацы гімнастыкі. Каманда Гродзенскай вобласці апярэдзіла бліжэйшых саперніц з Брэста больш чым на 13 балаў. На трэцім месцы - каманда Віцебскай вобласці.
У мнагабор'і абсалютным пераможцам стала студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Траўкова. Ёй таксама не было роўных у фіналах па асобных відах гімнастычнага шматбор'я на трох снарадах. Ганна святкавала перамогу ў апорным скачку, у практыкаванні на бервяне і вольных практыкаваннях. У фінале на брусах яна стала трэцяй.
Перамогі ў чэмпіянаце Беларусі для многіх спартсменаў сталі пропускам у нацыянальную зборную каманду, што дазволіць ім прыняць удзел у чэмпіянатах Еўропы. Правядзенне еўрапейскіх стартаў запланавана на перыяд з 9 па 13 і з 17 па 20 снежня 2020 года Баку.