Спартыўныя спаборніцтвы будуць праходзіць з 5 па 15 кастрычніка.
У турніры па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд Купалаўскага ўніверсітэта прымаюць удзел прадстаўнікі 13 факультэтаў. Імёны пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў назавуць 15 кастрычніка.
Па выніках спаборніцтваў будуць вызначаны як лепшыя мужчынскія каманды турніру, якія заваявалі золата, срэбра і бронзу, так і прызёры ў асобных намінацыях. Галоўны суддзя спаборніцтваў - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Абялеўскі.