Рэгістрацыя на першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання пачалася 7 кастрычніка і завяршаецца за дзень да пачатку іспытаў па прадметах.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі ў рэжыме онлайн на сайце РІКЗ. Каб прыняць удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні, неабходна зайсці на сайт і абраць у асабістым кабінеце пункт тэсціравання, прадметы і дату выпрабаванняў. Затым на працягу 24 гадзін пасля рэгістрацыі аплаціць удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні праз сістэму АРІП. Для рэгістрацыі ў тэсціраванні неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу.
У Гродне рэпетыцыйнае тэставанне будзе праходзіць з 12 кастрычніка па 10 снежня. Днямі правядзення тэставання ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці вызначаны 30 і 31 кастрычніка, а таксама 1 і 2 лістапада. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайтах факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы і Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў.