Для ўдзелу неабходна аформіць віншавальную паштоўку да Дня маці і адправіць яе па электроннай пошце арганізатарам акцыі да 12 кастрычніка.
Віншавальныя паштоўкі ў фармаце А4 ўдзельнікі павінны накіроўваць па адрасе электроннай пошты tsentr.studencheskikhinitsiativ@bk.ru.
Усе дасланыя работы будуць раздрукаваныя і размешчаны 14 кастрычніка, у Дзень маці, у фае галоўнага корпуса Купалаўскага ўніверсітэта. Пасля закрыцця экспазіцыі аўтары змогуць забраць свае паштоўкі і падарыць іх мамам.
Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў заклікае, такім чынам, не толькі прызнацца ў каханні самаму блізкаму і роднаму чалавеку - сваёй маме, але і зрабіць гэта крэатыўна. Выстава аўтарскіх віншавальных паштовак, якая будзе працаваць ва ўніверсітэце ў Дзень маці, нагадае кожнаму пра ролю ў жыцці чалавека мамы - кахаючай, клапатлівай, добрай і пяшчотнай!