Праект рэалізуецца для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў і накіраваны на развіццё мясцовых талентаў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Удзел у 5-дзённай навучальнай онлайн-праграме прымаюць студэнты 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Ілля Кшывіцкі і Уладзіслаў Бярнацкі, а таксама студэнт 5 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Дзмітрый Статкоўскі. Адборачныя туры праходзілі студэнты 8 беларускіх універсітэтаў.
Праграма кампаніі Huawei «Сямёна будучыні» рэалізуецца ўжо звыш 10 гадоў. За гэты час у ёй паўдзельнічалі лепшыя студэнты тэхнічных спецыяльнасцяў больш чым 500 вядучых сусветных ВНУ. У гэтым годзе праект «Сямёна будучыні» упершыню праводзіцца ў онлайн-фармаце ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. У праграме прымаюць удзел 30 студэнтаў, якія змогуць больш даведацца аб Huawei, павучыцца ў лепшых экспертаў, адкрыць для сябе кітайскую тэхналагічную экасістэму.