Навукова-адукацыйны форум адбудзецца 10-11 снежня.
IX Каложскія чытанні ў гэтым годзе прысвечаны тэме «Усход - Захад: гістарычная памяць народа» і прымеркаваны да 800-годдзя князя Аляксандра Неўскага, 550-годдзю з'явы Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзю Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. У рамках навукова-адукацыйнага форуму запланавана правядзенне пленарнага пасяджэння і круглага стала на тэму «Цывілізацыйная ідэнтычнасць беларусаў», а таксама праца тэматычных секцый.
Сярод тэмаў, якія будуць абмяркоўвацца ўдзельнікамі Каложскіх чытанняў, - «Аляксандр Неўскі ў кантэксце праблемы гістарычнай самаідэнтыфікацыі ўсходнеславянскіх народаў», «Расія паміж Усходам і Захадам у філасофскім і мастацкім асэнсаванні», «Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр у гістарычнай і сакральнай прасторы Беларусі», «Царкоўнае мастацтва Беларусі», «Нацыянальныя архетыпы беларусаў», «Нацыянальная карціна свету (вобразы і сімвалы, матывы і топас ў беларускай літаратуры)», «Жыццёвая прастора народаў Беларусі на скрыжаванні Усходу і Захаду», «Асвета і адукацыя на беларускіх землях». У планах арганізатараў правядзенне моладзевага інтэнсіву і педагагічнай майстэрні для работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, будуць працаваць тэматычныя выставы.
Для ўдзелу ў Каложскіх чытаннях неабходна да 15 лістапада запоўніць электронную форму рэгістрацыі. Мерапрыемствы ў рамках навукова-адукацыйнага форуму будуць праходзіць на базе ГрДУ імя Янкі Купалы, гімназіі №2 г. Гродна, сярэдняй школы №38 г. Гродна, ясляў-сада №46 г. Гродна, Верцялішкаўскай сярэдняй школы і Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Арганізатарамі IX Каложскіх адкрытых абласных навукова-адукацыйных чытанняў выступаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенская дыяцэзія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі і Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі. Каложскія чытанні з'яўляюцца рэгіянальным этапам Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў, якія праводзяцца ў Маскве.