У час мерапрыемства былі падведзены вынікі праекта і прапанаваная стратэгія далейшага супрацоўніцтва па пытаннях барацьбы з распаўсюджваннем небяспечных відаў раслін у памежным беларуска-літоўскім рэгіёне.
Партнёрамі праекта ENI-LLB-1-207 «Зніжэнне негатыўнага ўздзеяння чужародных інвазіўных відаў раслін на экасістэмы і дабрабыт чалавека ў трансгранічным рэгіёне Літва-Беларусь» з'яўляюцца адміністрацыя муніцыпалітэта вобласці Варана, адміністрацыя Дзукійскага нацыянальнага парку і Чэпкеляйскага прыроднага запаведніка, а таксама Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта, дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры». Фінальная канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў дзвюх краін прайшла ў онлайн-рэжыме.
Удзел у мерапрыемстве з беларускага боку прынялі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Мікалай Свідзінскі, намеснік старшыні Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта Валерый Балашоў. Ад імя літоўскіх партнёраў з прывітальным словам выступіў дырэктар грамадскай арганізацыі "Фонд прыроднай спадчыны" Гедэмінас Расчус.
У сваім выступе дэкан факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі выказаў упэўненасць у тым, што вынікі, дасягнутыя па выніках рэалізацыі праекта, стануць добрым стымулам для далейшага супрацоўніцтва.
- Нам удалося пачаць фарміраванне экалагічнай ментальнасці сярод мясцовага насельніцтва памежных тэрыторый з мэтай, каб яны своечасова апавяшчалі нас і прыродаахоўныя арганізацыі аб выяўленні новых відаў ачагоў чужародных раслін. Каб прадухіліць далейшае пранікненне гэтых відаў раслін на больш шырокія тэрыторыі, вельмі важная своечасовая лакалізацыя гэтых ачагоў, - адзначыў Аляксандр Карэўскі.
У рамках рэалізацыі праекта ENI-LLB-1-207 «Зніжэнне негатыўнага ўздзеяння чужародных інвазіўных відаў раслін на экасістэмы і дабрабыт чалавека ў трансгранічным рэгіёне Літва-Беларусь» былі вырашаны пытанні сумеснай арганізацыі работы па кантролі і знішчэнні інвазіўных відаў раслін памежжа, прапанаваны варыянты сумеснай працы з органамі ўлады, землекарыстальнікамі і мясцовай супольнасцю. Акрамя гэтага, былі праведзены палявыя экскурсіі па месцах вырастання такіх інвазівных відаў раслін, як клён амерыканскі, недатыка жалёзканосная, эхіноцысціс лопасцевы, сумнік канадскі, сумнік гіганцкі і іншыя. Удзельнікі праекту асвоілі метады вызначэння відаў, набылі навыкі працы з онлайн-анкетай уліку інвазіўных раслін.
Падчас фінальнай канферэнцыі было адзначана, што праект трансгранічнага супрацоўніцтва рэалізаваны паспяхова і неабходна працягваць працу ў гэтым напрамку.