Пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылося 28 кастрычніка.
Вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Паўлу Пацейка. Навуковы кіраўнік - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Яўгеній Роўба. Таксама вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана выпускніку аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта, грамадзяніну Кітайскай Народнай Рэспублікі, Чжан Біньбінь. Навуковы кіраўнік - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Іван Мартынаў.
Абарона дысертацый адбылася ў тэрмін навучання ў аспірантуры 19.06.2020 у савеце па абароне дысертацый К 02.14.02 пры ГрДУ імя Янкі Купалы.