Трэнінгі ад спецыялістаў у галіне праектнага навучання пройдуць у Купалаўскім універсітэце з 16 лістапада па 27 снежня.
Да ўдзелу ў дыстанцыйных трэнінгах запрашаюцца выкладчыкі, магістранты, студэнты, якія жадаюць асвоіць тэхналогію стварэння сеткавых праектаў, а таксама кіраўнікі ўстаноў адукацыі, педагогі дадатковай адукацыі, работнікі бібліятэк, метадысты, настаўнікі-прадметнікі, настаўнікі пачатковай школы, спецыялісты дашкольных навучальных устаноў.
Патэнцыйных удзельнікаў чакаюць чатыры дыстанцыйных трэнінгі: «Першыя крокі да сеткавых праектаў», «Ацэньванне ў сеткавых праектах», «Гнуткая распрацоўка сеткавага праекта», «Лічбавая будучыня: IT ў сеткавых праектах». Пасля іх завяршэння ўдзельнікі сфарміруюць банк матэрыялаў для наступнага стварэння сеткавых праектаў на міжнародным дыстанцыйным адукацыйным марафоне «Купаловские проекты», который пройдзе ў 2021 годзе. Той, хто паспяхова выканае праграму навучання, атрымае электронны сертыфікат.
Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу ў трэнінгах можна даведацца тут.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў дыстанцыйных трэнінгах можна да 15 лістапада.
У тэму:
Трэнінгі праходзяць напярэдадні чарговага Міжнароднага дыстанцыйнага адукацыйнага марафона «Купалаўскія праекты 2020».
Арганізатарам трэнінгаў выступае кафедра сучасных тэхналогій праграмавання пры падтрымцы інфармацыйна-аналітычнага Цэнтра і факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Дадатковую інфармацыю можна даведацца па тэлефоне: + 375-152-74-29-57 і па е-mail: kupala.project@gmail.com