Конкурс сярод купалаўцаў пройдзе напярэдадні Міжнароднага дня студэнта.
Фотаконкурс, ініцыяваны Цэнтрам студэнцкіх ініцыятыў, правядуць у Купалаўскім універсітэце напярэдадні галоўнага студэнцкага свята: Дзень студэнта штогод адзначаюць 17 лістапада.
Для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна дасылаць адно фота, звязанае з тэмай студэнцтва. Гэта можа быць любы момант жыцця купалаўца: любімыя месцы нашага ўніверсітэта - інтэрнаты, навучальныя карпусыя, сталовая, спартыўная зала, выкладчыкі, шчаслівыя ўсмешкі сяброў, аднакурснікаў і свае ўласныя, і многае іншае! Галоўная ўмова - на фота павінен быць удзельнік конкурсу.
Дасланыя працы будуць размешчаны на сайце ўніверсітэта, дзе ўсе жадаючыя змогуць прагаласаваць за ўпадабаныя фатаграфіі.
Конкурс пройдзе ў тры этапы: так, з 6 па 12 лістапада ад удзельнікаў чакаюць конкурсныя фатаграфіі на e-mail: csi@grsu.by. З 13 па 16 лістапада пройдзе галасаванне за лепшыя фотаработы на сайце ўніверсітэта grsu.by. 17 лістапада, у Міжнародны дзень студэнта, у ГрДУ імя Янкі Купалы абвесцяць пераможцаў фотаконкурсу.