Прыняць удзел у майстар-класе 14 лістапада запрашаюцца школьнікі 7 - 10 гадоў.
Бясплатныя заняткі, арганізаваныя экалагічнай студыяй «INVENTA», адбудуцца ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 334. Прадстаўнікі экастудыі «INVENTA» падчас правядзення майстар-класа пакажуць, як сфармаваць у дзіцяці цэласнае ўяўленне пра навакольны свет праз элементарныя навуковыя веды, як прыцягнуць увагу малодшых школьнікаў да вырашэння актуальных экалагічных праблем, а таксама як накіраваць характэрныя для дзяцей гэтага ўзросту якасці - дапытлівасць і імкненне эксперыментаваць - у правільнае рэчышча.
Педагогі экастудыі «INVENTA» прапануюць дзецям вывучаць аб'екты прыроды праз розныя навуковыя дысцыпліны - хімію, біялогію, фізіку, астраномію. Гэта дае магчымасць дзецям малодшага школьнага ўзросту развіваць свае міждысцыплінарныя веды і таленты. Яны вучацца самастойна знаходзіць рашэнні, пацверджанні або абвяржэнні ўласных уяўленняў, кіраваць тымі ці іншымі з'явамі і прадметамі. Пры гэтым дзіця выступае як даследчык, які ўздзейнічае самастойна рознымі спосабамі на навакольныя яго прадметы і з'явы з мэтай больш поўнага іх пазнання і засваення.
Паспрабаваць сябе ў ролі эксперыментатараў і даследчыкаў змогуць і ўдзельнікі бясплатных майстар-класаў, якія стартуюць у 15.00 у суботу, 14 лістапада, у ГрДУ імя Янкі Купалы. Рэгулярныя заняткі ў экалагічнай студыі «INVENTA» пачнуцца 21 лістапада. У цяперашні час працягваецца набор на курсы дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца па нумары тэлефона +375 29 286 94 34.